Т. С. Эліят | |||||
---|---|---|---|---|---|
T. S. Eliot | |||||
Асабістыя звесткі | |||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Thomas Stearns Eliot | ||||
Дата нараджэння | 26 верасня 1888[1][2][…] | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 4 студзеня 1965[1][2][…] (76 гадоў) | ||||
Месца смерці | |||||
Пахаванне | |||||
Грамадзянства |
ЗША Вялікабрытанія |
||||
Бацька | Henry Ware Eliot[d][4] | ||||
Маці | Charlotte Champe Stearns[d][4] | ||||
Жонка | Vivienne Haigh-Wood Eliot[d] і Valerie Eliot[d] | ||||
Альма-матар | |||||
Месца працы | |||||
Прафесійная дзейнасць | |||||
Род дзейнасці | драматург, паэт, крытык | ||||
Гады творчасці | з 1915 | ||||
Кірунак | мадэрнізм | ||||
Жанр | паэзія | ||||
Мова твораў | англійская | ||||
Грамадская дзейнасць | |||||
Член у | |||||
Прэміі | |||||
Узнагароды |
|
||||
Подпіс | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Томас Стэрнз Э́ліят[6] (англ.: Thomas Stearns Eliot; 26 верасня 1888, Сент-Луіс, ЗША — 4 студзеня 1965, Лондан) — амерыкана-англійскі паэт, драматург і літаратурны крытык, прадстаўнік мадэрнізму ў паэзіі. Лічыцца адным з найвялікшых паэтаў XX ст., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Біяграфія
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1910). Вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім універсітэтах. У Вялікабрытаніі з 1917. Працаваў выкладчыкам, літаратурным аглядальнікам, рэдактарам у перыядычных выданнях, дырэктарам выдавецтва.
Творчасць
Дэбютаваў як паэт у 1915. Першую сусветную вайну ўспрыняў як банкруцтва цывілізацыі і крах усяго ліберальна-гуманістычнага светаўспрымання, што адлюстравалася ў яго паэме «Бясплодная зямля» (1922) з яе выключнай ідэйна-мастацкай складанасцю (сплаў трагедыйнасці, лірызму, парадыйнай і міфалагічнай вобразнасці). Трагічнаму адчуванню бессэнсоўнасці, апустошанасці, эстэтычнага выраджэння ў сучасным жыцці (паэма «Пустыя людзі», 1925) супрацьпастаўляў пошук і набыццё духоўных пачаткаў у рэлігіі (мадэрнізаванае хрысціянства), а таксама ў культурных і мастацкіх традыцыях дарэнесанснай эпохі (кніга эсэ «Свяшчэнны лес», 1921; паэтычная сюіта «Попельная серада», драма ў вершах «Смерць у саборы», 1935 і інш.). Выступаў за «дэперсаналізацыю» паэтычнага акта, у абарону мастацкай традыцыі і класікі як вечнага эталона.
Пераклад паэмы «Пустыя людзі» на беларускую мову зрабіў Віктар Валынскі (1985), «Попельнай серады» — Алесь Разанаў (1996).
Прэміі і ўзнагароды
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1948).
Беларускія пераклады
- Пустыя людзі // «Далягляды» № 85, 1985.
- Традыцыя і індывідуальны талент: эсэ. Пер. В. Небышынец // «Крыніца» № 9 (24), 1996.
- Выбраная паэзія. Мн.: Зміцер Колас, 2018 («Паэты планеты»). ISBN 978-985-23-0010-0. Пер. Макса Шчура, Лявона Баршчэўскага, Алеся Разанава.
Зноскі
- 1 2 T.S. Eliot // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 T.S. Eliot // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ https://joycesociety.com/about Праверана 26 снежня 2022.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Томас Стэрнз ЭЛІЯТ у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.110.