Тойва Ківімякі
фінск.: Toivo Mikael Kivimäki
прэм’ер-міністр Фінляндыі
14 снежня 1932 7 кастрычніка 1936
Папярэднік Юха Суніла
Пераемнік Кюёсці Каліа

Нараджэнне 5 чэрвеня 1886(1886-06-05)[1]
Смерць 6 мая 1968(1968-05-06)[1] (81 год)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тойва Ківімякі (фінск.: Toivo Mikael Kivimäki; 5 чэрвеня 1886, Тарвас'ёкі — 6 мая 1968, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі.

Біяграфія

Па адукацыі юрыст, скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, пасля працаваў у ім, быў прафесарам кафедры грамадзянскага права, а з 1931 па 1936 — дэканам факультэта. Абіраўся ў эдускунту ад Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі, са снежня 1928 па жнівень 1929 г. быў міністрам унутраных спраў у кабінеце О.Мантэрэ, з сакавіка 1931 па снежань 1932 — міністрам юстыцыі ў кабінеце Ю.Суніла.

Са снежня 1932 па кастрычнік 1936 быў прэм'ер-міністрам у кааліцыйным урадзе Фінляндыі (куды ўваходзілі прадстаўнікі Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі, Нацыянальнай кааліцыйнага партыі і Шведскай народнай партыі). Тэрмін яго прэм'ерства (амаль чатыры гады) быў найбольш працяглым за ўсю гісторыю Фінляндыі да 1985 года. Падчас свайго знаходжання на пасадзе прэм'ера арыентаваўся на супрацоўніцтва з іншымі скандынаўскімі краінамі.

Праз два тыдні пасля падпісання мірнага дагавора паміж Фінляндыяй і СССР пасля Зімняй вайны, у сакавіку 1940 года Ківімякі быў прызначаны паслом у Берліне, і на гэтай пасадзе знаходзіўся да разрыву дыпламатычных адносін Фінляндыі з Германіяй 2 верасня 1944 года. У снежні 1940 Ківімякі балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны, разам з Р.Руці, але прайграў выбары. У апошнія месяцы свайго знаходжання ў Берліне Ківімякі ўсё меней паслядоўнічаў дырэктывам прэзідэнта Руці. У прыватнасці, падпісанне пакта Руці-Рыбентропа 26 чэрвеня 1944 г. у Хельсінкі праходзіла без удзелу Ківімякі. Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны (1941—1944) па патрабаванні савецкага боку быў аддадзены пад суд у якасці ваеннага злачынца і 21 лютага 1945 прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Пасля заключэння Дагавора аб дружбе паміж Фінляндыяй і Савецкім Саюзам у 1948 быў амніставаны тагачасным прэзідэнтам Фінляндыі Юха Паасіківі. Пасля вызвалення не займаўся палітыкай.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Toivo Mikael Kivimäki // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.