Товада | |
---|---|
十和田湖 | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 400 м |
Плошча | 61,1 км² |
Аб’ём | 4,19 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 46 км |
Найбольшая глыбіня | 327 м |
Сярэдняя глыбіня | 71 м |
Басейн | |
Выцякаюць | Аірасэ |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
![]() ![]() Товада |
|
|
|
|
|
![]() |
|
![]() |
Товада (яп.: 十和田湖 Товада-ко) — самае буйное кратарнае возера на востраве Хонсю, Японія. Размешчана на вышыні 400 м над узроўнем мора ў нацыянальным парку на мяжы прэфектур Аомары і Акіта. Сценкі кальдэры дасягаюць у некаторых месцах вышыні 1 000 м і дасягаюць вяршыні на вулкане Товада на вышыні 1 159 м. Ярка сіні колер возера з’яўляецца вынікам чыстай вады і вялікай глыбіні возера (326,8 м — трэцяе па глыбіні возера Японіі). Бачнасць складае 15 м. Плошча возера — 61,0 км², яго аб’ём складае 4,19 км³, а перыметр — 46 км. З возера выцякае рака Аірасэ.
Возера штогод наведвае каля 3 мільёнаў турыстаў. Яно прыдатна для купання і з’яўляецца ўпадабаным месцам адпачынку падарожнікаў. Тут маюцца шматлікія гатэлі і пансіянаты. Познім летам тут праходзіць агульнае свята трох прэфектур Кунідзанкай-мацуры. Па возеры курсуюць некалькі разоў у дзень паромы і прагулачныя катары.
Галерэя
- Здымак возера з космасу
- Возера Товада
- Возера ў канцы лета
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Товада
- Геалагічная гісторыя вулкана (яп.)