Тлушчанка звычайная | ||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Тлушча́нка звычайная[3] (Pinguicula vulgaris) — шматгадовая травяністая расліна; тыпавы від[4] роду Тлушчанка сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Кветкі |
Шматгадовыя травяністыя расліны з вельмі кароткім карэнішчам.
Лісце амаль сядзячае, сабрана ў прыкаранёвую разетку, даўгавата-эліптычнай формы, звужаныя да асновы, 2—4 см даўжынёй і 0,6—2 см шырынёй, з жалезістай-клейкай светла-зялёнай верхняй паверхняй.
Кветкі размяшчаюцца на адным або некалькіх, спачатку густа пакрытых дробнымі валасінкамі, кветканосах 5—17 см вышынёй, панікшым. Кубачак, пакрыты рэдкімі кароткімі жалезістымі валасінкамі, складаецца з яйкападобных або даўгавата-эліптычных тупазавостраных долей. Вяночак сіне-фіялетавага колеру, 15—20 мм даўжынёй разам са шпорцам, зеў пакрыты даволі доўгімі бялёсымі валасінкамі. Шпорац шылападобнай формы, амаль у два разы карацей астатняй часткі вяночка.
Плод — каробачка авальна-шарападобнай формы. Насенне 0,7 × 0,1 см, светла-карычневага колеру.
Спосаб харчавання
Харчаванне тлушчанак ўладкована прасцей, чым у расіц (Drosera). Паверхня іх лісця ліпкая, запар пакрытая залозкамі, адны з якіх выпрацоўваюць цукар, каб прыцягнуць насякомых, а іншыя — стрававальныя ферменты, каб пераварыць іх. Для дробных насякомых хапае эфекту прыліпання. Калі ж здабыча буйная, тлушчанка можа трохі згарнуць свой ліст (але не цалкам, як робіць расіца).
Экалогія і распаўсюджванне
![](../I/Faroe_stamp_159_common_butterworth_(Pinguicula_vulgaris).jpg.webp)
Растуць на багністых лугах, балотах.
Натуральны арэал віду распасціраецца ў Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Далёкага Усходу Расіі і Японіі, у Амерыцы від распаўсюджаны на паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе. Апісаны з Заходняй Еўропы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 97. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Entry for Pinguicula L. (англ.)(недаступная спасылка). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (last updated Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 18 лістапада 2010.
Літаратура
- Швец І. У. Тлушчанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 91.
- Книга Природа и природные ресурсы Мурманской области. Апатиты 2005. С. 116—117
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1958. — Т. XXIII. — С. 121—122. — 776 с. — 2 300 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 229. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі
- Жирянка обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Pinguicula vulgaris L. // ИАС «ООПТ России» Архівавана 29 красавіка 2020. (руск.)
- USDA PLANTS: Pinguicula vulgaris (butterwort)
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. I катэгорыя (CR) |