Таўцівіл Кейстутавіч
Нараджэнне 1355
Смерць 1390
Род Гедзімінавічы
Бацька Кейстут
Маці Бірута

Таўцівіл Кейстутавіч, у хрышчэнні Конрад (каля 1355 — верасень 1390) — сын Кейстута. Актыўны прыхільнік Вітаўта ў міжусобнай вайне з Ягайлам.[1]

Прыкладна падчас зняволення Кейстута ў Крэве, яго смерці і ўцёкаў Вітаўта да Ордэна, Ягайла выгнаў Таўцівіла і яго брата Войдата з удзела — Наваградскага княства. Таўцівіл таксама ўцёк да Ордэна і далучыўся да барацьбы Вітаўта супраць Ягайлы. 21 кастрычніка 1383 года Таўцівіл быў ахрышчаны паводле каталіцкага абраду пад імем Конрад.[1]

У 1384 годзе бакі дамовіліся, Вітаўт і Таўцівіл вярнуліся ў Літву, аднак, з-за супрацьдзеяння Скіргайлы, дамоўленасці не былі цалкам выкананы. Пакрыўджаны Вітаўт у 1389 годзе зноў пачаў міжусобіцу, Таўцівіл падтрымліваў брата, яны спрабавалі ўзяць Вільню, але няўдала. Таўцівіл разам з Вітаўтам зноў з'ехаў да Ордэна. Вераснем 1390 года аб'яднанае войска Вітаўта і крыжаносцаў аблажыла Вільню, падчас аднаго са штурмаў Крывога замка Таўцівіл загінуў.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Ivinskis Z. Tautvilas… P. 488—489.

Літаратура

  • Ivinskis Z. Tautvilas // Lietuvių enciklopedija. — Vol. XXXII. — Boston, Massachusetts: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1953–1966. — P. 488—489.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.