Таўрычаская вуліца Санкт-Пецярбург | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таўрычаская вуліца — вуліца ў Санкт-Пецярбургу, якая праходзіць ад Сувораўскага праспекта да Шпалернай вуліцы. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Сувораўскага праспекта. Пракладзеная ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. З 1821 па 1859 год — Садовая вуліца. Сучасную назву Таўрычаская вуліца атрымала ў 1859 годзе ад Таўрычаскага сада. У 1918 годзе была перайменаваная ў вуліцу Слуцкага ў памяць пра ўдзельніка рэвалюцыйнага руху А. І. Слуцкага, але ў 1944 годзе ёй была вернута ранейшая назва. Няцотны бок вуліцы быў забудаваны ў пачатку XX стагоддзя: даходныя дамы № 3, 5, 7, 11, 17 пабудаваны ў 1909—1915 гадах (архітэктар А. С. Хрэнаў).
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.