Таўракатапсія (ταυροκαθάψια) — рытуальныя скачкі праз быка, вядомыя па мастацкіх матэрыялах мінойскай цывілізацыі.

Пры раскопках царскага палаца ў Кносе былі знойдзены фрэскі з намаляванымі на іх так званымі «гульнямі з быкамі». Так, на адной з іх прадстаўлены акрабат, які хапае быка за рогі і пераскоквае праз яго спіну. Верагодна, абрад «гульні з быкамі» уяўляў сабой рэлігійны рытуал, які служыў неад'емнай часткай крыцкага культа быка[1]..

Падобныя матывы выяўляюцца ў археалагічных матэрыялах бронзавага века, якія паходзяць з Хецкага царства, Сірыі, Бактрыі і даліны Інда. Шанаванне быка і бой з быком — распаўсюджаны матыў міжземнаморскіх культур Старой Еўропы. Яго перажыткам з'яўляецца карыда і «пераскокванне праз быка», якое да гэтага часу практыкуецца ў некаторых кутках Басконіі і Гасконі. Мастацкае апісанне абраду змяшчаецца ў рамане І. А. Яфрэмава «На краю Айкумены».

Таўракатапсія на фрэсцы з Кноса Мінойская фігурка чалавека, які скача праз быка Таўрамахія ў Мадрыдзе на гравюры Гоі

Зноскі

Літаратура

  • История древнего мира. Ранняя древность. 3-е изд / Отв. ред. И. М. Дьяконов. М.: Наука, 1989. — 470 с. — ISBN 5-02-016782-7.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.