Вёска
Таўкачэвічы 1
± | ||||||||||||||||||||||
Таўкачэ́вічы 1[1] (трансліт.: Taŭkačevičy 1, руск.: Толкачевичи 1) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хатлянскага сельсавета.
Да 1 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шацкага сельсавета[2].
Побач з Таўкачэвічамі знойдзены курганны магільнік[3]
У вёсцы знаходзілася сядзіба графаў Грабоўскіх, ад якой захаваўся свіран — помнік архітэктуры XIX стагоддзя[4], а таксама старажытны парк з сажалкай і кедровай алеяй, пасаджанай графам Грабоўскім[5].
У вёсцы працуе сярэдняя школа-сад.
- Свіран
- Возера
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ История Архівавана 23 лютага 2017. (руск.)
- ↑ Таўкачэвічы 1 на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Таўкачэвічы 1 на сайце Radzima.org
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.