Баскетбол
Таццяна Троіна
Нарадзілася 30 чэрвеня 1981(1981-06-30) (42 гады)
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 76 кг
Пазіцыя лёгкі форвард
Школа РВАР (Мінск)
Каледж Індэпендэнс Камюніці Каледж
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Беларусь РВАР-Гарызонт
1998—2000 Злучаныя Штаты Амерыкі Індэпендэнс Камюніці Каледж
2000—2002 Злучаныя Штаты Амерыкі Паўднёвая Караліна
2002—2003 Польшча Маркопал
2003—2005 Польшча Лотас Гдыня
2005—2006 Ізраіль Раанана
2006—2007 Ізраіль Хапаэль Хайфа
2007 Польшча Лотас Гдыня
2007—2008 Ізраіль Рамат Хашарон
2008—2009 Латвія ТТТ Рыга
2009—2010 Расія Надзея Арэнбург
2009—2010 Румынія Тыргавіштэ
2010—2012 Беларусь Гарызонт Мінск
2012—2013 Францыя Нант-Рэзэ
2013—2015 Беларусь Гарызонт Мінск
2015—2017 Польшча Лотас Гдыня
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Таццяна Уладзіміраўна Троіна (нар. 30 чэрвеня 1981, Мінск, БССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыі форварда.

Біяграфія

Нарадзілася 30 чэрвеня 1981 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў мінскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандр Лазоўскі. Пасля вучылася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага резерву ў Мінску. Разам са зборнай стала 4-й на Чэмпіянаце Еўропы сярод кадэтак 1997 года. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасля каледжа навучалася ва ўніверсітэце Паўднёвай Караліны па спецыяльнасці гасцінічна-рэстаранны бізнэс[1].

Выступала за польскі клуб «Лотас Гдыня».

Дэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў свету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011 і 2015. За нацыянальную зборную гуляла пад нумарам 13.

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.