Таццяна Рамуальдаўна Шаметавец
Дата нараджэння 1 студзеня 1960(1960-01-01) (64 гады)
Месца нараджэння Мінск
Грамадзянства
Муж Ігар Артамонаў
Адукацыя
Прафесія балерына
Гады актыўнасці 1979 — цяперашні час
Тэатр Вялікі тэатр Беларусі
Ролі Блудніца, лэдзі Капулеці, Зарэма
Спектаклі Карміна Бурана, Рамэа і Джульета, Бахчысарайскі фантан
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. 1 студзеня 1960, Мінск) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфічныя звесткі

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.

Сям’я

У шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету.

Творчасць

Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Дзяўчына («Балеро» на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «Пахіта» Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («Вясна свяшчэнная» І. Стравінскага), Мірта («Жызэль» А. Адана), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх.

Узнагароды

Лаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.