Таццяна Міхайлаўна Ледаўская | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
21 мая 1966[1] (57 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 171 см |
Вага | 60 кг |
Таццяна Міхайлаўна Ледаўска́я (нар. 21 мая 1966, Шчокіна, Тульская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу. Рэкардсменка свету (у камандзе), чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
Біяграфія
Нарадзілася 21 мая 1966 года ў г. Шчокіна Тульскай вобласці РСФСР. Там пачала трэніравацца пад кіраўніцтвам Анатоля Іванавіча Бадуева.
У 1988 годзе спартсменка, выйграўшы чэмпіянат СССР, адабралася ў зборную СССР на Алімпійскія гульні ў Сеуле. У фінале Гульняў на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі Таццяна Лядоўская лідзіравала аж да апошняга метра і толькі ў фінішных клетках саступіла адну сотую секунды Дэбі Флінтаф-Кінг. Лядоўскай удалося заваяваць золата і ўсталяваць сусветны рэкорд у эстафеце 4×400 метраў, дзе яна стартавала на першым этапе.
На чэмпіянаце свету ў Токіа ў 1991 годзе Таццяна заваявала дубль у эстафеце 4×400 і 400 метраў з бар’ерамі.
Таццяна Лядоўская ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1992 (Аб’яднаная каманда) і Алімпійскіх гульнях 1996 (за Беларусь).
У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
Займала пасаду генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і старэйшага трэнера нацыянальнай каманды.
Узнагароды
- Заслужаны майстар спорту СССР.
- Ордэн «Знак Пашаны»
Зноскі
- ↑ Tatyana Ledovskaya // World Athletics database
Літаратура
- Ледаўская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).