Таццяна Мітрафанаўна Савельева | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | псіхалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Таццяна Мітрафанаўна Саве́льева (нар. 15 сакавіка 1938, вёска Бестрань, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне псіхалогіі. Доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1998).
Біяграфія
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1962). Настаўнічала. З 1971 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Навуковая дзейнасць
Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навуковы кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).
Навуковыя працы
- Савельева Т. М. Дар слова: Говорим по-русски… Гаворым па-беларуску. — Мн., 1986.
- Савельева Т. М. Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям я, дзіцячы сад, школа. — 1999. — № 5. — С. 85-93.
Зноскі
Літаратура
- Савельева Таццяна Мітрафанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.