Таццяна Барысаўна Мароз | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Таццяна Барысаўна Мароз (нар. 25 ліпеня 1963, в. Лышчыцы, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыла ў 1985 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1985—1986 гадах архітэктар г. Каменец Брэсцкай вобласці; у 1987—2005 гадах працавала ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1997 года ў «Брэстпраекце» — архітэктар, архітэктар II катэгорыі, архітэктар I катэгорыі, вядучы архітэктар, у 2005—2006 гадах галоўны архітэктар праектаў у ТАА «Дыялог плюс», у 2007—2010 гадах галоўны архітэктар у ТАА «Перадавыя тэхналогіі», у 2010—2013 гадах галоўны архітэктар у «Палессежылбудзе». З 2013 года дырэктар у «Брэстжылпраекце».
З 2008 года член Саюза архітэктараў Беларусі.
Пражывае ў Брэсце.
Творчасць
Асноўныя працы: універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» ў г. Брэсце, «Зімовага саду» БрДУ імя А. С. Пушкіна, аўтар будынка суда ў г. Івацэвічы, аўтар будынка кафэ з аптэкай па вул. Лакціёнава ў г. Брэсце. Аўтар шматлікіх іншых жылых і грамадскіх будынкаў.
Узнагароды
Узнагароджана падзякай за значны ўнёсак у дасягненні праектнага інстытута «Брэстграмадзянпраект» (1988, 1989); падзякай Брэсцкага аблвыканкама за значны ўнёсак у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва (1999), Ганаровай граматай за шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыва ААТ «Брэстпраект» (2000, 2001, 2003); дыпломам лаўрэата Беларускага Саюза архітэктараў у намінацыі «Лепшы праект года» за ўніверсальны спартыўны комплекс гульнявых відаў спорту на 5000 месцаў у г. Брэсце (2003, сааўтар); заняла другое месца ў конкурсе «Дом 2011» (Польшча) за «Зімовы сад» БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Зноскі
Літаратура
- Мороз Татьяна Борисовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)