Таццяна Іванаўна Отчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лютага 1952[1] (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Анатоль Уладзіміравіч Отчык |
Дзеці | Глеб Анатолевіч Отчык |
Род дзейнасці | скульптарка, медальер |
Вучоба | |
Член у |
Таццяна Іванаўна Отчык (нар. 2 лютага 1952, г. Пенза, Расія) — беларускі скульптар.
Біяграфія
Нарадзілася 2 лютага 1952 года ў Пензе, Расія. Скончыла ў 1973 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года.
Жыве ў г. Гомелі.
Творчасць
Працуе ў скульптуры, медальерным мастацтве. Асноўныя творы: кампазіцыі «Разлом», «Памяць», «Наступствы», «Сожскі карагод»; медалі "Міжнародны фестываль харэаграфіі «Сожскі карагод», «Чарнобыль», «Францыск Скарына»; серыя медалёў «Чалавек і экалогія».
Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.
Сям’я
У шлюбе з мастаком Анатолем Отчыкам (нар. 1949) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака.
Зноскі
- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
- Отчык Таццяна Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
Спасылкі
- Таццяна Іванаўна Отчык на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.