Таццяна Іванаўна Аляксеева | |
---|---|
руск.: Татьяна Ивановна Алексеева | |
Дата нараджэння | 7 лютага 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 2007 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Віктар Валяр’янавіч Бунак |
Вядомыя вучні | Aleksandra Buzhilova[d] і Maria B. Mednikova[d] |
Член у | |
Узнагароды |
|
Таццяна Іванаўна Аляксеева (руск.: Татьяна Ивановна Алексеева; 7 лютага 1928, Казань, Аўтаномная Татарская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, РСФСР (сёння — Рэспубліка Татарстан, Расія) — 22 чэрвеня 2007) — савецкі і расійскі антраполаг, доктар гістарычных навук (1969), акадэмік РАН (1992).
У 1951 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Працавала ў НДІ антрапалогіі імя Дз. М. Анучына МДУ імя М. Ламаносава.
Навуковая дзейнасць
Даследавала краніялагічныя матэрыялы з усходнеславянскіх курганных могільнікаў XI — XV стст., у т.л. з тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, радзімічаў і полацкіх крывічоў, у параўнанні з ранне- і познасярэдневяковымі пахаваннямі заходніх і паўднёвых славян, балцкага і фіна-ўгорскага насельніцтва. Гэта дазволіла зрабіць шэраг вывадаў пра генетычныя вытокі, антрапалагічныя асаблівасці розных славянскіх плямён як следства іх кантактаў з абарыгенным насельніцтвам пры рассяленні па тэрыторыі Усходняй Еўропы. Распрацавала канцэпцыю экалагічнай абумоўленасці фарміравання адаптыўных тыпаў у сувязі з паходжаннем расавых асаблівасцей.
Творы
- Адаптация человека в различных экологических нишах земли: Биологические аспекты: Курс лекций / Т. И. Алексеева; Международный независимый эколого-политологический университет. — М.: Изд-во МНЭПУ, 1998. — 278, [1] с.
- Адаптивные процессы в популяциях человека. — М.: Изд-во МГУ, 1986. — 215 с.
- Влахи. Антропо-экологическое исследование: По материалам средневекового некрополя Мистихали / Т. И. Алексеева, Д. В. Богатенков, Г. В. Лебединская; НИИ и Музей антропологии МГУ и др. — М.: Научный мир, 2003. — 131 с.
- Географическая среда и биология человека / Т. И. Алексеева. — М.: Мысль, 1977. — 302 с.
- Этногенез восточных славян по данным антропологии. — М.: Изд-во Московского университета, 1973. — 330 с.
Зноскі
Літаратура
- Салівон, І. І. Аляксеева Таццяна Іванаўна / І. І. Салівон // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.