Татарскі праліў | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Шырыня | да 324 км |
Даўжыня | 663 км |
Размяшчэнне | |
52°11′00″ пн. ш. 141°37′00″ у. д. | |
Раздзяляе | Еўразія і востраў Сахалін |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тата́рскі праліў (руск.: Татарский пролив) — праліў паміж мацерыком Еўразія і востравам Сахалін, злучае Японскае і Ахоцкае мора праз праліў Невяльскога, Амурскі ліман і Сахалінскі заліў.
Геаграфія
Даўжыня 663 км, шырыня ў паўднёвай частцы да 324 км, у паўночнай частцы да 40 км, у самым вузкім месцы (праліў Невяльскога) — 7,3 км, найменшая глыбіня на фарватары — 8 м.
Татарскі праліў з’яўляецца найбольш халоднай часткай акваторыі Японскага мора. У зімовы перыяд тут фармуецца і лакалізуецца больш за 90 % усяго лёду, які назіраецца ў Японскім моры. Па шматгадовых дадзеных працягласць перыяду з лёдам у Татарскім праліве ў сілу яго вялікай мерыдыянальнай працягласці, ад 40—80 дзён у паўднёвай частцы праліва да 140—170 дзён у паўночнай яго частцы. Таўшчыня лёду можа дасягаць 1,5 м.
Літаратура
- Татарскі праліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 451.