Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Та́табанья (венг.: Tatabánya) — горад на паўночным захадзе Венгрыі. Насельніцтва 67 043[1] чалавек (2014).
Геаграфія і транспарт
Горад размешчаны ў даліне паміж горнымі хрыбтамі Герэчэ і Вертэшэ у 55 кіламетрах на паўночны захад ад Будапешта. Праз горад праходзяць чыгунка і аўтамагістралі (M1, E-60, E-75) Будапешт - Вена. Час у шляху на цягніку ад Будапешта - каля гадзіны.
Славутасці
- Манумент Турул. Помнік, які паказвае легендарную птушку Турул, якая намалявана на гербе Татабаньі, усталяваны на вяршыні гары над горадам.
- Пячора Сялім. Знаходзіцца ў гарах Герэчэ.
- Горныя хрыбты Герэчэ і Вертэшэ. Парослыя лесам пагоркі вельмі маляўнічыя і прыцягваюць аматараў прыроды.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.