Тарту | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: TAY — ІКАА: EETU | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Краіна | |||||||
Дата адкрыцця | 1946 | ||||||
Эксплуатант | AS Tallinna Lennujaam[d][1] | ||||||
Вышыня НУМ | 67 м | ||||||
Сайт | tartu-airport.ee (эст.) (англ.) | ||||||
Карта | |||||||
' |
|||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Статыстыка (2019) | |||||||
Гадавы пасажырапаток | 28,322 | ||||||
Гадавы грузапаток | 0,0 | ||||||
Узлётаў/Пасадак | 5,520 | ||||||
Крыніца: Эстонскі Зборнік аэранавігацыйнай інфармацыі[2] |
Тартускі аэрапорт (IATA: TAY, ICAO: EETU) — аэрапорт за 9,5 км на паўднёвы захад ад цэнтра горада Тарту (Эстонія), каля аўтатрасы Тарту—Выру. Яго таксама называюць аэрапортам Юленурме з-за блізкасці да вёскі Юленурме. Ажыццяўляюцца штодзённыя рэйсы ў Хельсінкі (авіякампанія Finnair).
Гісторыя
Аэрапорт быў адкрыты ў 1946 годзе. Новы будынак тэрмінала быў пабудаваны ў 1981 годзе, адначасова былі мадэрнізаваны ўзлётна-пасадачная паласа і рулёжная дарожка. З 2005 года аэрапорт належыць Tallinn Airport Ltd. У 2009 годзе УПП была павялічана да 1 799 м. Пасажырапаток Тартускага аэрапорта ў 2010 годзе склаў 23 504 чалавекі.
Побач з аэрапортам размешчана Эстонская авіяцыйная акадэмія, навучальныя палёты якой складаюць да 90 % узлётна-пасадачных аперацый на аэрадроме.
У цяперашні час толькі Nordic Regional Airlines ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы паміж Тарту і Хельсінкі штодня, 7 разоў на тыдзень. Estonian Air Regional забяспечваў рэйсы паміж Талінам да 21 снежня 2012 года, а авіякампанія airBaltic выконвала рэйсы ў Рыгу да 1 жніўня 2011 года.
Авіялініі і напрамкі
Авіякампанія | Пункты прызначэння |
---|---|
Finnair | Хельсінкі[3] |
Зноскі
- ↑ https://www.tallinn-airport.ee/ettevottest/tallinna-lennujaama-tutvustus/
- ↑ eAIP Estonia(недаступная спасылка). Эстонскі Зборнік аэранавігацыйнай інфармацыі (ANS). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 27 ліпеня 2016.
- ↑ https://www.tartu-airport.ee/en/news/flights-between-tartu-and-helsinki/
Спасылкі
- Інфармацыя пра аэрапорт EETU з сайта World Aero Data.