Тартускі ўніверсітэт | |
---|---|
Tartu Ülikool | |
Арыгінальная назва | Tartu Ülikool |
Заснаваны | 1632 |
Тып | нацыянальны ўніверсітэт |
Рэктар | Toomas Asser[d] |
Студэнты | 12,970 |
Бакалаўрыят | 7,866 |
Магістратура | 5,104 |
Дактарантура | 1,258 |
Прафесары | 190 |
Размяшчэнне | Эстонія: Тарту |
Кампус | Гарадскі |
Юрыдычны адрас | Ülikooli 18, 50090 Tartu, Eesti |
Узнагароды |
|
Сайт | ut.ee/ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тартускі ўніверсітэт (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); эст. Tartu Ülikool (з 1918), ням. Universität Dorpat (1802—1893)) — універсітэт у Тарту (Эстонія), заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім універсітэтам Швецыі (пасля Упсальскага) — Universitas Gustaviana.
У XVIII стагоддзі, пасля далучэння Эстляндыі да Расійскай імперыі, не дзейнічаў. Быў зноў адкрыты імператарам Аляксандрам I у 1802 годзе.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка. Архітэктурнаму ансамблю ўніверсітэта нададзены Знак Еўрапейскай спадчыны.
Кафедры і факультэты
Ва ўніверсітэце 11 факультэтаў (тэалагічны, юрыдычны, медыцынскі, філасофскі, эканамічны, педагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналогіі, факультэт грамадскіх навук) і 7 каледжаў. Колькасць студэнтаў — 18 300. Ва ўніверсітэце працуе 3 200 чалавек (у тым ліку 165 прафесараў, больш за 500 навуковых работнікаў).
Рэктары
Прафесарска-выкладчыцкі склад
Вядомыя выпускнікі
- Аўгуст Але — эстонскі пісьменнік
- Сямён Майсеевіч Алукер (1916) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі.
- Юрыс Алунан (1861) — латышскі паэт і грамадскі дзеяч; заснавальнік нацыянальнай пісьмовай паэзіі.
- Бэці Альвер — эстонская пісьменніца.
- Бенедыкт Дыбоўскі — заолаг, прыродазнаўца, урач.
- Уладзіслаў Дыбоўскі (1862) — беларускі заолаг.
- Усевалад Ігнатоўскі (1911) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык.
- Кая Калас (1999) — эстонскі палітык, юрыст.
- Вячаслаў Касмачэўскі — беларускі прафесар медыцыны.
- Габрыэль Корбут (1890) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец.
- Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1868) — польскі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, доктар права.
- Яан Крос — эстонскі пісьменнік.
- Уладзімір Марзон — беларускі хірург.
- Станіслаў Нарбут (1891) — беларускі ўрач, вучоны-медык, мецэнат.
- Юган Партс — прэм’ер-міністр Эстоніі.
- Станіслаў Сільвестровіч — удзельнік паўстання 1863 года ў Беларусі.
- Вільгельм Оствальд (1875) — латышскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1909 года.
- Лазар Якаўлевіч Сітэрман — беларускі ўрач.
- Карл Чапскі (1882) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, мінскі гарадскі галава (1890—1901), прадпрымальнік, філантроп.
- Маісей Абрамавіч Поляк — беларускі акушэр-гінеколаг
- Эдвард Жалігоўскі (1816—1864) — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тартускі ўніверсітэт