Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.
Месцазнаходжанне
Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.
Эканоміка
У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.
Транспарт
Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.
Адукацыя
Культура
Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — мастацкі музей, музей спорту; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.
Славутасці
У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яана (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя.
Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.
Раёны горада
- Анелін
- Веэрыку
- Ваксалі
- Іхастэ
- Карлава
- Кесклін
- Маар’ямыйза
- Раадзі-Круусамяе
- Ропка
- Супілін
- Тамелін
- Цяхтверэ
- Юлейые
- Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)
Галерэя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Эна Раўд, эстонскі пісьменнік
- Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў (нар. 1959) — хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 15 жніўня 2023.
Спасылкі
- Тарту — Юр’еў — Дзерпта — пазнавальны партал аб Тарту на рускай мове Архівавана 23 студзеня 2012.
- Вэб камеры Архівавана 28 верасня 2011.
- Знаёмства ў Тарту Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Віртуальны тур па Тарту Архівавана 23 лістапада 2011.
- Радиостанции Тарту Архівавана 21 лістапада 2011.