Вёска
Тартакі
Тартакі на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Тартакі́[1] (трансліт.: Tartaki, руск.: Тартаки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на шашы Р99 Баранавічы—Гродна/пад'езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца).
Гісторыя
Узнікненне сучаснай вёскі звязана з лесараспрацоўкамі. Спачатку тут існавала лесапільня, вакол якой было пабудавана паселішча. У 1798 годзе Тартакі належалі магнатам Сапегам, з 1854 года дзяржаўная ўласнасць.
![](../I/Tartaki._%D0%A2%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BA%D1%96_(1916)_(2).jpg.webp)
![](../I/Tartaki._%D0%A2%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BA%D1%96_(1916).jpg.webp)
У першай пал. XIX ст. працавалі карчма, лесапільня, жалезаплавільны і спіртавы заводы. У 1854 годзе вёска, 10 дамоў. У 1867 годзе пабудаваны новы млын (дзейнічаў да 1963) і сукнавальня, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны. У 1892 годзе 14 двароў. Паводле перапісу 1897 года ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі папяровая фабрыка.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Навамышскай гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў.
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 19 двароў, 192 жыхары.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
Славутасці
- Брацкія магілы савецкіх воінаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тартакі