Таропецкі раён
Торопецкий район
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Сцяг Расіі Расія
Статус муніцыпальны раён
Уваходзіць у Цвярскую вобласць
Уключае 12 муніцыпальных утварэнняў
Адміністрацыйны цэнтр Таропец
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва (2017) 18 451
Шчыльнасць 5.47 чал./км²
Плошча 3372,72[1]
Таропецкі раён на карце
Часавы пояс GMT+3
Код аўтам. нумароў 69
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таропецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Таропец.

Геаграфія

Раён размешчаны ў заходняй частцы вобласці, мяжуе: на поўначы — з Наўгародскай вобласцю, Холмскі раён, на ўсходзе — з Андрэапальскім раёнам, на поўдні — з Заходнядзвінскім раёнам, на захадзе — з Пскоўскай вобласцю, Куньінскі, Вялікалуцкі і Лакнянскі раёны. Плошча 3373 км².
Асноўныя рэкі — Заходняя Дзвіна (па мяжы з Заходнядзвінскім раёнам), Таропа, Кунья, Сярожа. Шмат азёр.

Гісторыя

У канцы I тыс. тэрыторыю на поўнач ад воз. Залікоўскае (Залікоўе) засялялі крывічы (магільнік Таропец-2 — культуры смаленскіх доўгіх курганоў з драўлянымі канструкцыямі пад насыпам — на паўднёвы ўсход ад воз. Светліцкае; паселішчы). Аб далёкіх сувязях сведчаць элементы скандынаўскай культуры IX ст., скарб дырхемаў (не менш за 73 манет, выпушчаных паміж 751/752 і 867). На ўсходнім беразе воз. Залікаўскае вядомыя сопкі (магільнік Таропец-4), суадносныя са славенамі, на паўночным — магільнік ці сядзіба X ст. (знойдзены скандынаўская фібула, страва з меднага сплаву ўсходняй працы IX—X стст. і інш.). У X—XI стст. цэнтр гэтай агламерацыі, якая іграла важную ролю на шляху «з варагаў у грэкі», знаходзіўся пры ўпадзенні р. Таропа ў воз. Залікаўскае з курганным могільнікам Таропец-1 (у т. л. трупаспалення 2-й пал. X або пач. XI ст., трупапалажэнне воіна 2-й пал. XI — пач. XII ст.) і на левым беразе р. Таропа (урочышча Ладзейніца). Сярод знаходак: зброя, саманідскія дырхемы, скарб (сярэбраныя бранзалеты, заходнееўрапейскія дэнарыі і інш.).

Горад Таропец упершыню згадваецца ў летапісах у 1074 годзе.

Таропецкі раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці з часткі тэрыторыі Таропецкага павета Пскоўскай губерні. У 1929 годзе ўвайшоў у Заходнюю вобласць, з 1935 года — у складзе Калінінскай вобласці. У 1944—1957 гг. — у складзе Вялікалуцкай вобласці, з 1957 ізноў у Калінінскай вобласці. Плоскашскі раён (цэнтр пасёлак Плоскаш) ўвайшоў у склад Таропецкага раёна ў студзені 1960 года[2].

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва, жыхароў: 22 923 (1959), 40 801 (1970), 25 235 (2002), 20 526 (2010), 18 451 (2017).

Муніцыпальна-тэрытарыяльны падзел

У Таропецкім раёне 305 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і васьмі сельскіх паселішчаў.

Эканоміка

На тэрыторыі Таропецкага раёна ўжыццяўляюць сваю дзейнасць 15 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.

Транспарт

Раён перасякае Кастрычніцкая чыгунка (лінія Балагое—Соблага—Вялікія Лукі).
На поўдні — аўтамагістраль М9 «Балтыя».

Культурная спадчына

На тэрыторыі Таропецкага раёна размешчана больш за 80 помнікаў агульнарасійскай культурнай спадчыны і больш за 100 помнікаў рэгіянальнай спадчыны, улучаныя ў рэестр помнікаў культурнай спадчыны народаў Расіі[3].

Вядомыя людзі

З землямі цяперашняга Таропецкага раёна злучаны лёсы многіх вядомых рускіх, савецкіх і расійскіх дзеячаў. Таропчане могуць па праве ганарыцца Аляксандрам Яраславічам Неўскім, які хоць адкрыта і не княжыў у Таропцы, але выпрабоўваў да яго самыя цёплыя пачуцці, якія ён пераняў ад сваёй маткі таропецкай князёўны Феадосіі. Ён не раз разам з дружынай бараніў горад свайго дзяцінства ад непрыяцеля, а ў 1239 годзе згуляў менавіта ў Таропцы сваё першае вяселле з дачкой Брачыслава Полацкага князёўнай Аляксандрай. На Таропецкай зямлі ў дзіцячыя гады жыл кампазітар Мадэст Пятровіч Мусаргскі (1839-1881).

Зноскі

  1. Тверская область. Общая площадь земель муниципального образования Архівавана 2 жніўня 2018.
  2. Архивированная копия. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2012. Праверана 30 кастрычніка 2013. Справка об изменениях в административно-территориальном делении Тверской губернии — Калининской области.
  3. Перечень объектов культурного наследия Торопецкого района Архівавана 22 жніўня 2013. // Торопецкое историческое общество

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.