Горад
Таронта
Toronto
alt=Герб[d] alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
43°39′00″ пн. ш. 79°23′00″ з. д.
Унутранае дзяленне
6 раёнаў
Мэр
Джон Торы
Заснаваны
1750
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Ёрк (York)
Горад з
Плошча
630 км²
Вышыня цэнтра
76 ± 1 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
2,503 млн. чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 416 / +1 647
Паштовыя індэксы
Ад M1B-ххх да M9W-ххх
Афіцыйны сайт
toronto.ca (англ.)
Таронта на карце Канады
Таронта (Канада)
Таронта
Таронта (Канада)
Таронта
Вежа CN

Таро́нта (англ.: Toronto, афіц.: Toronto Metropolitan Municipality, ІРА: /təˈrɒntoʊ/, мясцовае вымаўленне [ˈtrɑnoʊ] альбо [təˈɹɑnoʊ]) — найбуйнейшы горад Канады, сталіца правінцыі Антарыа. Стаіць над возерам Антарыа. Насельніцтва ў межах горада: 2 503 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Таронта складае 5 556 тыс. чалавек. Таронта з’яўляецца міжнародным фінансавым цэнтрам, а таксама адным з галоўных прамысловых, гандлёвых, адукацыйных, турысцкіх і спартыўных цэнтраў краіны.

Паводле даследаванняў, праведзеных «Economist Intelligence Unit» i «Mercer Human Resource Consulting», Таронта з’яўляецца адным з найболей камфортных гарадоў свету па прычыне нізкай крымінальнасці, чыстага навакольнага асяроддзя, высокага ўзроўню жыцця і дабразычлівага стаўлення жыхароў да людзей іншага паходжання.

Гісторыя

Першае паселішча заснавана ў 1720 французамі дзеля гандлю футрам. У 175051 французы будуюць Fort Rouillé — форт Таронта. Гэта была невялікая пабудова з 10-15 жаўнерамі. У 1763 годзе ўся Новая Францыя, уключаючы форт Таронта, перайшла пад брытанскае валоданне. У 1787 годзе Карона (брытанская ўлада) набыла ў індэйцаў племяні місісага зямлю навокал Таронта за 1700 фунтаў. 1793 год быў адзначаны пабудовай брытанцамі форта Ёрк, які лічыцца першым сапраўды гарадскім паселішчам, а ў 1834 годзе Ёрк быў перайменаваны ў Таронта. На пачатку ХХ стагоддзя горад налічваў 200 тыс. жыхароў. Тады ж горад набыў мянушку Парсюкгорад (Hogtown) за тое, што тут былі найвялікшыя парсюковыя бойні ў Брытанскай Імперыі. У горадзе знаходзіцца найвышэйшае (да верасня 2007) збудаванне свету — Сі-Эн Таўэр.

Дэмаграфія

Паводле перапісу 2006 г., англійская мова была роднаю моваю 56,2 % жыхароў Таронта разам з прыгарадамі. За ёй ішлі італьянская мова з 3,8 % жыхароў, кітайская мова з 3,5 %, кантонскі дыялект з 3,4 %, пенджабская мова з 2,7 %, тагальская мова з 2,2 %, партугальская мова з 2,2 %, іспанская мова з 2,2 %, урду з 2,1 %, тамільская мова з 1,9 %, польская мова з 1,6 %, французская мова з 1,4 %, руская мова з 1,3 %, фарсі з 1,3 %, паўночныя дыялекты кітайскай мовы з 1,3 %, арабская мова з 1,2 % і гуджараці з 1,1 %.

Для 200 жыхароў Таронта і прыгарадаў роднаю з’яўляецца беларуская мова.[1]

Паводле перапісу 2006 г., у Таронта разам з прыгарадамі жывуць 2 320 тыс. імігрантаў, якія складаюць 45,4 % ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, што нарадзіліся ў Індыі, якія складаюць 4,4 % ад агульнага насельніцтва Таронта разам з прыгарадамі і 9,6 % ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Кітаю (8,2 % ад усіх жыхароў і 7,3 % ад імігрантаў), Італіі (адпаведна 2,6 % і 5,6 %), Філіпін (2,6 % і 5,4 %), Вялікабрытаніі (2,5 % ад усіх жыхароў і 5,6 % ад імігрантаў), Ганконгу (2,0 % ад усіх жыхароў і 4,4 % ад імігрантаў), Ямайкі (1,8 % ад усіх і 4,0 %), Пакістану (1,7 % і 3,7 %), Шры Ланкі (1,7 % і 3,7 %), Партугаліі (1,5 % і 3,3 %), Гаяны (1,4 % і 3,0 %), Польшчы (1,3 % і 2,9 %), В’етнаму (1,1 % і 2,5 %).

3 920 жыхароў Таронта і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,2 % ад імігрантаў). З іх 600 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 500 чал. у перыяд 19911995, 1 320 чал. у перыяд 19962000 і 1 505 чал. у перыяд 20012006.[2]

Паводле перапісу 2001 г., 61,1 % жыхароў — хрысціяне (31,1 % — католікі, 21,1 % — пратэстанты, 5 % — праваслаўныя і 3,9 % — іншыя хрысціяне), 6,7 % жыхароў — мусульмане, 4,8 % — індусы, 4,2 % — іўдзеі, 2,7 % — будысты. 18,7 % жыхароў не маюць рэлігіі.

Славутасці

  • Царква Святога Кірылы Тураўскага

Выдатныя асобы

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.