Тарно[1] (фр.: ternaux) — шарсцяная тканіна саржавага перапляцення з высакаякаснай пражы, на выраб якой ішла воўна горнай казы[2].
Тканіна з казінага пуху з’явілася ў канцы XVIII стагоддзя і названая па прозвішчу першага вытворцы — тэкстыльнага фабрыканта Гіёма Луі Тарно. З тарно ў эпоху ампір выраблялі хусткі і шалі. Хусткі і шалі ад Тарно карысталіся вялікім поспехам у Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя[3]. У часопісе «Северная пчела» 1832 года паведамлялася, што з надыходам цяпла ў Парыжы насілі не плашчы, а шалевыя хусткі фабрыкі Тарно. Досыць дарагія вырабы з тарно маглі дазволіць сабе толькі заможныя людзі. Мутоўкіна ў «Пашахонскай даўніне» М. Я. Салтыкова-Шчадрына апранутая ў сукенку з сапраўднага тарно. Да часу напісання рамана дарагую тканіну ўжо навучыліся падрабляць, выкарыстоўваючы «невысакародныя матэрыялы», таму прэстыж тарно паменшыўся[4].
Тараноўкі
Вялікія шарсцяныя хусткі ў яркія колеры, звычайна фабрычнай работы, часам з махрамі[5], на Беларусі зваліся тараноўкамі[6][7][8][9][10][11][12][13], тарноўкамі, тэрноўкамі[12], тарынукамі[14], шаліноўкамі[15] і тэрынуўкамі[16]. Варыянтнасць сведчыць пра запазычанасць зыходнай формы. На ўтварэнне «поўнагалосных» форм і асабліва формы тарнатоўка, магло паўплываць збліжэнне са стара-беларускім словам тарантава́ты — «у яблыкі» (конь)[17], таранта́вы — «белай масці з чорнымі або гнядымі плямамі»[18].
Заўвагі
- ↑ Терно // Толковый словарь живого великорусского языка / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб.: Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- ↑ Л. В. Беловинский 2007.
- ↑ Розовая ксандрейка и драдедамовый платок 1989.
- ↑ Р. М. Кирсанова 1995.
- ↑ Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / пад рэд. М. А. Жыдовіч. Вып. 1-3. Мінск, 1970—1977
- ↑ Тараноўка
- ↑ Беларускае народнае адзенне. Мінск. 1975.
- ↑ Сцяшковіч Т. П. Слоўнік Гродзенскай вобласці. Мінск, 1983
- ↑ Народная словатворчасць. Мінск, 1979.
- ↑ Матэрыялы для слоўніка Гомельшчыны // Беларуская мова і мовазнаўства. Вып. 3-4. Мінск, 1975—1976
- ↑ Матэрыялы для слоўніка Гомельшчыны // Беларуская мова. Вып. 5-10. Мінск, 1977—1982
- 1 2 Дыялектны слоўнік Брэстчыны. Мінск, 1989
- ↑ Паўлаў У. Быў светлы міг // Полымя. № 8. Мінск, 2000.
- ↑ З народнага слоўніка. Мінск, 1975
- ↑ Тураўскі слоўнік. Т. 1—5. Мінск, 1982—1987
- ↑ Лексіка Беларускага Прыпяцкага Палесся. Атлас. Слоўнік. Мінск, 2008.
- ↑ Булыка А. М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. — Мінск, 1980. — С. 124
- ↑ 1565 г., Картатэка «Слоўніка старабеларускай мовы» / «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі).
Літаратура
- Беловинский Л. В. Терно // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 680. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Р. М. Кирсанова. Терно // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 273. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Кирсанова Р. М. Терно // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 227—228. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.