Тардэнуазская культура — заходнееўрапейская мезалітычная культура VII—IV тыс. да н. э. Апісана ў 1896 годзе. Прадстаўлена стаянкамі паляўнічых і збіральнікаў. Нярэдкія знаходкі смеццевых куч з ракавін малюскаў. Генетычна звязана з папярэдняй саўтэрскай культурай, але прыкметны моцны ўплыў паўночнаафрыканскай капсійскай культуры.

Антрапалагічны тып — мякчэйшы краманьёідны. На Іберыйскім паўвостраве, а таксама ў паўднёвай Германіі, у могільніках сустракаюцца сляды негроіднага ўплыву. Прыходзіць у заняпад пад ціскам двух буйных хваляў міграцыі з усходу — носьбітаў культур кардыяльнай керамікі (з поўдня) і лінейна-істужачнай керамікі (з поўначы).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.