Аграгарадок
Таргуны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°55′31″ пн. ш. 27°50′38″ у. д.
Насельніцтва
  • 544 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Паштовыя індэксы
211726
Аўтамабільны код
2
СААТА
2221850076
Таргуны на карце Беларусі ±
Таргуны (Беларусь)
Таргуны
Таргуны (Віцебская вобласць)
Таргуны

Таргуны́[1] (трансліт.: Tarhuny, руск.: Торгуны) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тумілавіцкага сельсавета.

Гісторыя

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1940—1954 гадах цэнтр Таргунскага сельсавета. Да 3 красавіка 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Докшыцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1921 год — 511 жыхароў, 101 двор[3].
  • 1931 год — 585 жыхароў, 123 двары[4].

Славутасці

  • Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага, пабудавана ў XIX ст. з дрэва, пашырана ў 1993 годзе.
  • Курган Памяці на ўшанаванне памяці 80 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, — быў насыпаны ў 1967 годзе. На яго вяршыні пастаўлены помнік: скульптурная група (воін трымае на руках загінуўшага ў баі таварыша).

Вядомыя асобы

  • Сяргей Карніловіч (1929—1993) — дзеяч беларускай эміграцыі.
  • Вітольд Арлоўскі (1874, Нарвідполле — 1966) — расійскі і польскі доктар, прафесар

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 22.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 18

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.