Вёска
Тарасаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°31′51″ пн. ш. 31°14′33″ у. д.
Першая згадка
Насельніцтва
87 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2330
Паштовыя індэксы
247057
Аўтамабільны код
3
СААТА
3208844075
Тарасаўка на карце Беларусі ±
Тарасаўка (Веткаўскі раён) (Беларусь)
Тарасаўка (Веткаўскі раён)
Тарасаўка (Веткаўскі раён) (Гомельская вобласць)
Тарасаўка (Веткаўскі раён)

Тарасаўка[1] (трансліт.: Tarasaŭka, руск.: Тарасовка) — вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Радужскага сельсавета.

Да 2013 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на паўднёвы ўсход ад Веткі, 28 км ад Гомеля, 16 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Гідраграфія

На поўдні і ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай і потым аўтадарозе Добруш — Ветка. Планіроўка складаецца з просталінейнай, амаль шыротнай вуліцы, якая на ўсходзе і захадзе адхіляецца на поўнач. Паралельна да галоўнай на поўначы праходзіць кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Хата, зробленая з пліт балотнай руды

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XVIII стагоддзя, як слабада Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. З 1775 года вёска знаходзілася ў валоданні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. З 1834 года валоданне фельдмаршала графа І. Ф. Паскевіча. У сярэдзіне XIX стагоддзя мелася стараверская капліца. У 1885 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся: 2 капліцы, стараверскі малітоўны дом, царкоўна-прыходская школа, 2 хлебазапасныя магазіны, 3 ветракі. У 1909 годзе ў Веткаўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні; працаваў млын.

У 1926 годзе працавалі крама, аддзяленне сувязі, пачатковая школа. З 8 снежня 1926 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Тарасаўскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе створаны калгас «Рашучы», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасні 1943 года акупанты спалілі 198 двароў, забілі 2 жыхароў. У баях за вёску загінулі 408 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Вызвалена 28 верасня 1943 года. На франтах загінулі 157 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Веткаўскі» (цэнтр — горад Ветка). Размяшчаліся 9-гадовая школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 40 гаспадарак, 87 жыхароў.

Дынаміка

  • 1885 год — 121 двор, 683 жыхары.
  • 1897 год — 175 двароў, 852 жыхары (паводле перапісу).
  • 1909 год — 182 двары, 920 жыхароў.
  • 1926 год — 219 двароў, 1235 жыхароў.
  • 1959 год — 585 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 40 гаспадарак, 87 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12.11.2013 N 279 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.