Вёска
Таранаўка
Таранаўка на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Таранаўка[1] (руск.: Тарановка) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Упамінаецца ў 1674 годзе як вёска ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[2].
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Таранаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Таранаўку не вярнулі БССР[3].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ НИАБ, ф. 1875, оп. 1, д. 2.
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.