Тараканаўка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 1 км
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 59°54′09″ пн. ш. 30°16′08″ у. д.
Вусце Екацерынгофка[d]
  Каардынаты 59°54′03″ пн. ш. 30°15′05″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Екацерынгофка[d]  Неўская губа

Краіна
Код у ДВР 01040300412199000000410
physical
Тараканаўка (прыток Екацерынгофкі)
Тараканаўка (прыток Екацерынгофкі)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тараканаўка — рака на захадзе Санкт-Пецярбурга, прыток Екацерынгофкі. Рух маламерных суднаў па рацэ забаронены. Названая ў 1785 годзе ад прозвішча ўладальнікаў аднаго з мясцовых заводаў. Адна з першых назваў ракі — Рамеёкі (фінск.: Rämejoki), пераробленая ў Раманаўку. З 1757 па 1768 гг. насіла назвы Металаўка, затым Чэчэрынаўка. Першая звязана з тым, што на яе берагах прысутнічалі чыгуналіцейныя заводы і майстэрні. Другая — ад прозвішча аднаго з мясцовых землеўладальнікаў. Пачынаецца ад Папяровага канала (Сутугін мост), цячэ на паўднёвы захад, з’яўляючыся паўднёвай мяжой парку Екацерынгоф, упадае ў Екацерынгофку. Сучасная даўжыня — 1,1 км, шырыня 25-30 м, глыбіня 0,5-1,5 м.

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.