Тапты | |
---|---|
хіндзі ताप्ती, маратхі तापी, гудж. તાપી | |
![]() У горадзе Сурат | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 720 км |
Басейн | 77 800 км² |
Расход вады | да 42 000 м³/с |
Вадацёк | |
Вусце | Камбейскі заліў |
• Месцазнаходжанне | каля горада Сурат |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 21°03′27,32″ пн. ш. 72°40′26,98″ у. д. |
Размяшчэнне | |
|
|
Краіна | |
![]() ![]() вусце |
|
![]() |
Та́пты (хіндзі: ताप्ती, маратхі: तापी, гудж.: તાપી) — рака ў цэнтральнай Індыі, цячэ на ўсход ад горнага масіву Сатпура паблізу горада Бетул у штаце Мадх’я-Прадэш, далей цячэ на захад, збольшага паралельна да ракі Нармада. Да басейна ракі адносіцца таксама рэгіён Кандэш у штаце Махараштра.
Даўжыня 720 км, з якіх 300 км з'яўляюцца суднаходнымі. Тапты ўпадае ў Аравійскае мора ў раёне Камбейскага заліва каля горада Сурат у штаце Гуджарат. У вусці ўтварае эстуарый. У цэлым, басейн Тапты складае 77 800 км².
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Тапти (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.