сімвал | |
---|---|
маса | 1,77682(16) ГэВ[1] |
антычасціца | |
лік відаў | 1 |
статыстыка | ферміён |
група | лептон |
пакаленне | 3 |
узаемадзеянне |
электрамагнітнае, слабае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | -1 |
спін | ½ |
каляровы зарад | адсутнічае |
лік спінавых станаў | 2 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | 2,9×10−13 с |
каналы распаду |
|
састаў часціцы | элементарная часціца |
адкрыта | 1975 |
Тау-лептон (ад грэчаскай літары грэч. τ — тау, якая выкарыстоўваецца для абазначэння), таон — нестабільная элементарная часціца з адмоўным электрычным зарадам і спінам ½. У Стандартнай Мадэлі фізікі элементарных часціц класіфікуецца як частка лептонаў сямейства ферміёнаў (разам з электронам, мюонам і нейтрына). Як і ўсе фундаментальныя часціцы, тау-лептон мае антычасціцу з зарадам процілеглага знака, але з такой жа масай і такім жа спінам: антытау-лептон (антытаон). Разам з ім, а таксама тау-нейтрына і антынейтрына, тау-лептон складае трэцяе пакаленне лептонаў.
Тау-лептон быў адкрыты ў 1975 годзе на электрон-пазітронным калайдары SPEAR ў Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі SLAC (Стэнфард, ЗША) М. Перлам і супрацоўнікамі[2]. Тау-лептоны ўтвараліся ў выніку рэакцыі
За адкрыццё гэтай часціцы Марцін Перл атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1995 .
Маса τ-лептона 1778,8 МэВ. Час жыцця 2,9×10−13 с.
Распады
Тау-лептон з'яўляецца адзіным лептонам, які можа распадацца на адроны, бо астатнія лептоны вельмі лёгкія для гэтага.
Асноўныя каналы распаду -лептона:
- (17,4 %)
- (17,8 %)
- адроны (> 50 %)
Зноскі
- ↑ http://physics.nist.gov/cuu/Constants/Table/allascii.txt Fundamental Physical Constants --- Complete Listing
- ↑ M. L. Perl et al, «Evidence for Anomalous Lepton Production in e±e- Annihilation» Phys. Rev. Lett., 35, 1489 (1975)