![](../I/TangoCouple.jpg.webp)
Танга
Танга | |
---|---|
![]() | |
Кірунак: | лаціна |
Вытокі: | полька, хабанера, мілонга, кандомбэ, фламенка, контрданс, мазурка |
Месца і час узнікнення: | 1850-80-я, гарады Аргенціны |
Папулярнасць: | Еўропа, Паўночная Амерыка, 1930-40-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | фінскае танга, бальнае танга, танга фантазія, танга нуэва, танга аргенціна, танга ар'ентал, танга ліса, танга салон, танга арыльера, танга мілангера, неатанга, танга кансьён, дадомпа |
Роднасныя: | альтэрнатыўнае танга, танга электроніка, танга-рок |
Вытворныя: | канжэнгэ, матчыш, танга-вальс |
Танга — старадаўні іспанскі танец, блізкі да цыганскіх танцаў так званага стылю фламенка. Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Мелодыя кубінскага паходжання. У 20 стагоддзі ў змененым выглядзе атрымаў пашырэнне ў Амерыцы (пад назвай «Аргенцінскае танга») і Еўропе як салонны і эстрадны парны танец. У яго харэаграфіі злучыліся рысы іспанскіх і аргенцінскіх танцаў. Асноўны рух (слізготны крок з раптоўнымі секунднымі прыпынкамі і рэзкай зменай становішча корпуса) свабодна абіраецца танцорамі. На Беларусі танга — папулярны бальны танец, уваходзіць у конкурсы па спартыўных танцах, рэпертуар прафесійных выканальніцкіх пар і самадзейных студый бальнага танца.
Постаці танга
Літаратура
- Танга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Танга
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.