Тана | |
---|---|
амх.: ጣና ሐይቅ | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1830 м |
Даўжыня | 84 км |
Шырыня | 66 км |
Плошча | 2156 км² |
Аб’ём | 28 км³ |
Найбольшая глыбіня | 14 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16 500 км² |
Упадаюць | Малы Абай |
Выцякаюць | Блакітны Ніл |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Тана |
|
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Та́на, Цана, Дэмбеа (амх.: ጣና ሐይቅ) — возера на паўночным захадзе Эфіопіі, Усходняя Афрыка.
Плошча паверхні возера 2156 (3600[1]) км², найбуйнейшае возера Эфіопіі. Найбольшая глыбіня — 14 м. Плошча вадазбору 16 500[1] км². Аб'ём вады ў возеры 28[1] км³. Возера размешчана на Эфіопскім нагор'і ў тэктанічнай катлавіне на вышыні 1830 м над узроўнем мора. Каля 50 рэк упадае ў возера. Найбуйнейшая з іх — Малы Абай, часам званая Верхні Блакітны Ніл. Выцякае з возера рака Блакітны Ніл (Абай). Гадавы сцёк каля 4[2] км³. На возеры шмат астравоў (буйнейшы — востраў Дэк). Развітае суднаходства. Галоўная прыстань — Бахр-Дар[2].
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 415—416. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 424. — 671 с. с илл. (руск.)
Спасылкі
- Lake Tana // Geography & Earth Sciences, Aberystwyth University Архівавана 3 сакавіка 2016. (англ.)
- Tana // World Lakes Website (англ.)
- Lake Tana // Encyclopædia Britannica (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.