![]() Таміла Мікалаеўна Хіміч | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
13 верасня 1994[1] (29 гадоў)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Таміла Мікалаеўна Хіміч (нар. 13 верасня 1994, в. Біларычыця, Прылуцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — украінская футбалістка, паўабаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Украіны.
Клубная кар’ера
Першы трэнер — Анатоль Сямёнавіч Куц. У 2007 годзе па запрашэнні дырэктара чарнігаўскай ДЮСШ Мікалая Іванавіча Лысенкі пераехала ў Чарнігаў, вучылася ў ДЮСШ і ў мясцовай школе-інтэрнаце ім. Кацюбінскага[2].
У 2017 годзе перайшла ў беларускі клуб «Мінск». У яго складзе стала чэмпіёнкай Беларусі (2017, 2018, 2019), срэбным прызёрам (2020); уладальніцай (2017, 2018, 2019) і фіналісткай Кубка Беларусі, уладальніцай Суперкубка краіны (2018, 2019). Была лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі 2017 года (24 галы). У Лізе чэмпіёнаў у складзе «Мінска» згуляла 15 матчаў і забіла 10 галоў. У 2017 годзе заняла трэцяе месца ў галасаванні за званне футбалісткі года на Украіне.
Зноскі
- ↑ Tamila Khimich // Soccerdonna — 2010.
- ↑ Таміла Хіміч: «Якщо грати в Україні, то тільки в „Легенді“, але надійшла новина, що клубу уже немає, — це удар!»