
Збан і блюда з тампака
Уласцівасці
Добра зварваецца са сталлю і высакароднымі металамі. Валодае высокай каразійнай устойлівасцю, падвышанай пластычнасцю, лёгка апрацоўваецца ціскам ў гарачым і халодным стане. Мае прыгожы колер, добра паддаецца залачэнню і эмаліраванню.
Ужыванне
Знаходзіць шырокае ўжыванне для плакіравання сталі і атрымання біметала сталь-латунь. Тампак выкарыстоўваюць для вырабу радыятарных трубак, мастацкіх вырабаў, знакаў адрознення і фурнітуры, медных духавых інcтрументаў. Са сталі, плакіраваннай тампаком вырабляюцца кулі, снарады і манеты. Падчас Другой сусветнай вайны канадскі ўрад з тампака выпускаў манеты наміналам 5 цэнтаў (т. н. «Нікель»). Раней часта выкарыстоўваўся для вырабу гадзінных механізмаў і гадзінных ланцужкоў, а таксама для імітацыі золата.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.