Пасёлак гарадскога тыпу
![]()
Тамашгорад на карце Украіны ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||
Тамашгорад[1] (укр.: Томашгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ракытніўскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Сарны - Корасцень.
Гісторыя
Назва мястэчка паходзіць ад імя гістарычнай асобы - Тамаша Гыса - ўрадніка некалькіх навакольных вёсак. Тамашгорад заснаваны ў пачатку XX ст. у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі. Савецкія войскі занялі сяло ў студзені 1918 г. Пры польскай адміністрацыі ў 1937 г. на каменаломнях, якія належалі інжынерна-будаўнічаму таварыству ў Тамашгорадзе, адбылася буйная забастоўка. Тут дзейнічала ячэйка КПЗУ. У гады Другой сусветнай вайны на франтах ваявала 36 мясцовых жыхароў. Паблізу пасёлка дзейнічаў партызанскі атрад пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза В.М. Ярэмчука, праходзілі іншыя партызанскія злучэнні. У ноч на 4 снежня 1942 г. партызанскі атрад І.П. Фёдарава "За Радзіму" разбурыў чыгуначную станцыю, падарваў два чыгуначныя масты. За баявыя заслугі ў гады вайны былі ўзнагароджаныя 36 жыхароў мястэчка. Статус пасёлка гарадскога тыпу паселішча атрымала з 1960 г.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»