Тамара Герасімаўна Раманоўская
Дата нараджэння 3 сакавіка 1934(1934-03-03) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Тамара Герасімаўна Раманоўская (нар. 3 сакавіка 1934, пас. Фралова, Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць, РСФСР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1955 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 19551958 гадах тэхнік-архітэктар, старэйшы тэхнік-архітэктар Белдзяржпраекта. У 1964 годзе БПІ. У 19641990 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта; у 19901997 гадах індывідуальны прадпрымальнік — праектаванне архітэктурнай часткі праектаў.

Член Саюза архітэктараў з 1967 года.

Пражывае ў Мінску па вул. Андрэеўскай, 7.

Творчасць

НДЦКІ МУС БССР па вул. Валадарскага

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве); адміністрацыйныя будынкі Мінпрамбуда на вул. Мяснікова і Мінспецмантаж БССР на пл. Мяснікова (19721974), гасцініца «Планета» (1980), рэканструкцыя галоўнага корпуса АН БССР (19821984), навучальна-лабараторны корпус УЗЭІС па Старабарысаўскім тракце ў Мінску (1982), прафілакторый Мінскай ЦЭЦ-3 у пас. Зялёнае (1982), мікрараён № 1 (1969) і гандлёвы цэнтр па Віцебскім праспекце ў Магілёве (19831987), вылічальны цэнтр Статупраўлення Мінскай вобласці (1988), НДЦКІ МУС БССР (19861990) па вул. Валадарскага, паліклініка МУС БССР (1996). Аўтар праектаў: 7-павярховы гараж на 606 машынамесцаў і станцыя тэхабслугоўвання па вул. Трасцянецкай у Мінску (1989), 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Кулібіна ў Мінску (19941997).

Узнагароды

Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Фрунзенскага райкама КПБ (1980), Ганаровай граматай Упраўлення замежнага турызму пры Саўміне БССР, граматай Саюза архітэктараў БССР (1984), граматай МУС Рэспублікі Беларусь (1996). Мае дыплом 1 ступені за распрацоўку праекта гасцініцы «Планета».

Зноскі

    Літаратура

    • Романовская Тамара Герасимовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.