Тамара Віктараўна Габрусь
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1945(1945-10-02) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці архітэктарка, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, гісторык
Навуковая сфера гісторыя архітэктуры[d][1], мастацтвазнаўства[1] і архітэктура[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (2002) і кандыдат архітэктуры (1979)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года, Саюза мастакоў Беларусі з 1999 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004 года[2].

Біяграфія

У 1968 годзе скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт)[2].

У 1968—1970 гадах архітэктар, старшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 1973—1974 гадах старшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР[2].

У 1974—1980 гадах — навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1979—1980 гадах в. а. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старшы навуковы супрацоўнік, з 2003 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ[2].

Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 2003—2008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[2].

Творчасць

Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску[2], будынак ЛЭРМ Мінскага аэрапорта (1972)[3], Навагрудку, Брэсце (1968—1970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1973—1974, у аўтарскім калектыве)[2].

Навуковая дзейнасць

Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў[4].

Аўтар 3-х манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына», «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока», «Ураджай», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве». Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»[2][3] (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—2006)[2]. Аўтар цыкла публікацый па гісторыі беларускай архітэктуры ў БелСЭ, зборніках «Помнікі старажытнарускай культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1984) і «Помнікі культуры. Новыя адкрыцці» (Мінск, 1985)[3]. Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў[2].

Публікавалася ў Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі, Украіне[2].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2015), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)[2]. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020) за распрацоўку навуковай канцэпцыі гісторыі развіцця і сучаснага стану манументальнай архітэктуры Беларусі.

Бібліяграфія

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1—7, 1979—1987 (у сааўтарстве)
  • Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—7, 1987—1994 (у сааўтарстве)
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. 1993 (у сааўтарстве)
  • Скарына і яго эпоха. 1990
  • Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 1998, 2000 (у сааўтарстве)
  • Мастацтва бачыць свет. Падручнік для сярэдняй школы. 2000
  • Страчаная спадчына. 1997, 2003 (у сааўтарстве, аўтар-укладальнік)
  • Саборы помняць усё: Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — 167 с.: іл. ISBN 978-985-01-0714-5

Заўвагі

  1. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Архитекторы Беларуси 2014.
  3. 1 2 3 Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
  4. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.