Тамара Лазаковіч | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Поўнае імя | Тамара Васільеўна Лазаковіч |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
11 сакавіка 1954 |
Памерла |
1 лістапада 1992 (38 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Рост | 162 см |
Вага | 51 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамара Васілеўна Лазаковіч (11 сакавіка 1954, с. Гусева, Калінінградская вобласць, РСФСР, СССР — 1 лістапада 1992, Віцебск, Беларусь) — беларуская гімнастка. Заслужаны майстар спорту СССР (1972), неаднаразовая чэмпіёнка СССР, Еўропы і свету па спартыўнай гімнастыцы, чэмпіёнка XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года.
Самым буйным спартыўным дасягненнем Лазаковіч стала яе перамога на XX Алімпійскіх гульняў у Мюнхене 1972 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у камандным заліку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях на бервяне і бронзавыя — у мнагабор’і і вольных практыкаваннях. Чэмпіёнка СССР 1970 года, залаты прызёр чэмпіянатаў СССР 1971 і 1972 гг.
Самым удалым стаў для Тамары 1971, калі яна выйграла 3 залатыя медалі чэмпіянату Еўропы, стала чэмпіёнкай свету ў камандным першынстве, абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы, абсалютнай пераможцай Спартакіяды народаў СССР і Чэмпіянату СССР. На Чэмпіянаце Еўропы 1972 г, які праводзіўся ў Мінску, Лазаковіч падзяліла тытул чэмпіёнкі з Людмілай Турышчава. Лазаковіч скончыла Віцебскі фізкультурны тэхнікум, аднак не захацела паехаць на вучобу ў Мінск або Маскву, бо не магла пакінуць без дапамогі састарэлага бацьку-інваліда. З сярэдзіны 1970-х і да 1990-х гг. Лазаковіч была на трэнерскай працы, працавала трэнерам у ДЮСШ-1 г. Віцебска і дзяржаўным трэнерам Спорткамітэта СССР па Віцебскай вобласці.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)