Тамагаўк

Тамага́ўк, таксама Тамагік, Тамахаак — ударная кідальная і сякучая халодная зброя індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Назва паходзіць ад англійскай транслітарацыі тэрміна розных усходне-алганкінскіх моў. Першапачаткова так называліся разнастайныя баявыя дубінкі і паліцы, пазней — невялікія металічныя сякеркі на прамой дзяржальні.

Гісторыя

У 16—18 ст. еўрапейцамі былі завезены медныя і жалезныя тамагаўкі (у форме сякерак). Дзяржанні часта ўпрыгожваліся пёрамі і малюнкамі або піктаграфічнымі знакамі. У ваенных абрадах індзейцаў тамагаўк меў сімвалічнае значэнне: пафарбаваны ў чырвоны колер, ён служыў знакам абвяшчэння вайны або прапановай для ваенны саюза. Выраз «пахаваць тамагаўк» азначаў «заключыць мір».

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.