Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Талін (эст.: Tallinn; у 1219—1917: шведск.: , ням.: Reval) — горад, сталіца Эстоніі. Буйны пасажырскі і грузавы марскі порт у Фінскім заліве Балтыйскага мора, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Галоўны прамысловы і культурны цэнтр краіны.
Этымалогія
Верагодна, назва «Tallinn(a)» у эстонскай мове паходзіць ад слоў «taani linn» («дацкі горад»)[2] або «tali linn» («зімовы горад»).
Горад быў вядомы ў старажытнарускіх крыніцах пад назвай Калывань (магчыма, ад слова Kalevan; гл. Калеў) або Лядзяш, у скандынаўскіх — Лінданісэ (дацк.: Lyndanisse), Лінда. Пазней скандынавы і немцы звалі яго Рэваль (Reval), магчыма, ад эстонскай назвы мааконда Равала, у рускім ужыванні — Рэвель (афіцыйная назва ў Расійскай імперыі да 1917 года).
Гісторыя
У X—XI ст. на месцы Таліна было паселішча старажытных эстаў Лінданісе. Упершыню пад назваю Калываю ўпамінаецца ў 1154 годзе арабскім географам Ідрысі і ў старажытнарускіх летапісах. У 1219 годзе захоплены Даніяй, названы Рэвель (афіцыйна назва горада да 1917 года). У 1230 годзе ўведзена любекскае гарадское права. З 1285 года член Ганзы. У 1346—1561 гадах уладанне Тэўтонскага, потым — Лівонскага ордэнаў. Гандляваў з Ноўгарадам, Псковам, Гданьскам, Любекам, Антверпенам і інш. У 1524 годзе праведзена Рэфармацыя. У 1561—1710 гадах пад уладай Швецыі. У 1569 годзе горад бамбардзіраваны любекска-дацкім флотам. У 1570—1571 і 1577 годзе расійскія войскі беспаспяхова імкнуліся захапіць горад у ходзе Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. У 1591—1592 гадах большая частка насельніцтва памерла ад чумы і голаду (1602). У 1634 годзе пачалася мануфактурная вытворчасць. У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў адышоў да Расіі (1710), цэнтр Эстляндскай губерні, пабудавана ваенная гавань. Пасля злучэння чыгункай з Санкт-Пецярбургам (1870) — важны партовы горад і прамысловы цэнтр. У 1918—1940 гадах сталіца Эстоніі.
Адміністрацыйны падзел
Талін уваходзіць у склад павета Хар’ю, утвараючы гарадскі муніцыпалітэт Талін. У савецкі час горад уключаў чатыры раёны: Калінінскі (былы Копліскі), Ленінскі, Марскі, Кастрычніцкі. Падчас рэформаў мясцовага самакіравання 4 сакавіка 1993 года былі ўтвораны 8 гарадскіх раёнаў (эст.: linnaosad): Кесклін (Цэнтр), Крыстыйне, Ласнамяэ, Мустамяэ, Ныме (да 1940 года асобны горад), Пірыта, Пых’я-Талін (Паўночны Талін) і Хааберсці.
Кожнай раённай управай кіруе старэйшына (эст.: linnaosavanem). Ён прызначаецца гарадской управай па паданні мэра пасля кансультацый з адміністрацыйнымі радамі частак горада. Функцыя адміністрацыйных рад — падрыхтоўка рэкамендацый гарадскому ўраду і камісіям муніцыпалітэта наконт кіравання раёнамі.
Геаграфія
Талін знаходзіцца ў Паўночнай Еўропе, на паўднёвым беразе Фінскага заліва, за 80 кіламетраў ад Хельсінкі. Самае вялікае возера Таліна — Юлемістэ (плошча 9,6 км²). Гэта галоўная крыніца пітной вады горада. Возера Харку — другое па велічыні (плошча 1,6 км²). У адрозненне ад многіх вялікіх гарадоў, адзіная значная рака ў Таліне — Пірыта — размешчаная далёка ад цэнтра горада (цяпер гарадскі раён Пірыта). Басейн ракі маляўнічы, знаходзіцца пад аховай.
Па тэрыторыі горада праходзіць вапняковы ўступ (Глінт, або Балтыйска-Ладажскі ўступ). Ён выразна прасочваецца на Таампеа і ў Ласнамяэ.
Найвышэйшы пункт Таліна (64 метры над узроўнем мора) знаходзіцца на паўднёвым захадзе горада ў раёне Ныме.
Даўжыня берагавой лініі — 46 кіламетраў. У межах горада яна ўтварае тры вялікія паўвостравы: Коплі, Пальясаары і Какумяэ.
Адукацыя
Памятныя мясціны
Транспарт
Да грамадскага транспарта ў Таліне адносяцца аўтобус, трамвай, тралейбус, прыгарадныя цягнікі і паром. У горадзе дзейнічаюць 72 аўтобусныя маршруты, чатыры маршруты трамвая і чатыры тралейбусныя маршруты.
Вядомыя асобы
- Томас Іаган Зеебек (1770—1831) — нямецкі фізік.
- Ота Яўстафіевіч Кацэбу (1788—1846) — расійскі падарожнік.
- Альфрэд Розенберг (1893—1946) — германскі дзяржаўны дзеяч, адзін з ідэолагаў нацызму.
- Эвальд Ааў (1900—1939) — кампазітар і харавы дырыжор.
- Пімен Панчанка (1917—1995) — беларускі паэт.
- Арнольд Меры (1919—2009) — эстонскі савецкі дзяржаўны дзеяч.
- Аляксій II (1929—2008) — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1990—2008).
- Арва Антонавіч Метс (1937—1997) — рускі паэт.
- Ану Кааль (нар. 1940) — эстонская спявачка.
- Антс Эскала (1908—1989) — эстонскі савецкі акцёр тэатра і кіно, спявак.
- Эвальд Окас (1915—2011) — мастак. Народны мастак СССР (1963). Правадзейны член АМ СССР (1975), Герой Сацыялістычнай Працы (1985)
- Юлія Барысенка (1990—2018) — беларуская футбалістка.
- К. Аляхновіч-Чэркас — пісьменнік-нашанівец
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ https://est.postcodebase.com/node/491
- ↑ Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА |
- Сайт горада Талін (руск.) (эст.) (англ.) (ням.) (шведск.) (фін.)
- Digital Tallinn — віртуальны тур па талінскім Старым горадзе
- Сайт Ласнамяэскай часткі горада Таліна
- Талінскі порт (англ.), (эст.)
- Віртуальны Талін на сайте VirtualGuide.ru (руск.)