![](../I/Telamones_Tula.jpg.webp)
Тальтэкі — індзейскі народ юта-ацтэкскай моўнай сям'і, які жыў на тэрыторыі «сярэдневяковай» Месаамерыкі.
У VIII ст. н. э. тальтэкі ўварваліся з поўначы ў Цэнтральную Мексіку, у IX стагоддзі стварылі вялікую дзяржаву, якая ахапіла цэнтральныя і паўночныя раёны Мексікі са сталіцай у Сэра-дэ-ла-Эстрэлья, а затым у Талане (Талан; сучасная Тула. Іншыя назвы Тлілан-Тлапалан, Талула, Чалула, Чалула-Коа).
У сваёй культуры тальтэкі развівалі традыцыі Тэатыўакана і Шачыкалька.
У X стагоддзі ваенныя атрады тальтэкаў падпарадкавалі асобныя групы мая на Юкатане і ў горнай Гватэмале, дзе знаходзіліся буйныя горада-дзяржавы — Чычэн-Іца, Ушмаль, Маяпан, Гумарках, Ішымчэ і інш. У той жа час, у выніку ўнутраных канфліктаў у імперыі тальтэкаў, ад іх адкалолася і мігрыравала на тэрыторыю сучаснага Сальвадора вялікая група насельніцтва, уліўшыся ў цывілізацыю піпілеў.
У другой палове XII стагоддзя н. э. новае нашэсце з поўначы ваяўнічых плямёнаў, апошняй хваляй якіх былі ацтэкі, паклала канец валадарству тальтэкаў у Мексіцы. К часу іспанскага заваявання (XVI стагоддзе) тальтэкі даўно сталі легендарным народам; ім прыпісваліся ўсе культурныя дасягненні мінулага.
Культура тальтэкаў аказала значны ўплыў на фарміраванне культуры ацтэкаў.
Помнікі архітэктуры і скульптуры тальтэкаў, якія захаваліся, уражваюць манументальнасцю і суровай веліччу. Ступеньчатая піраміда ў Тальяне была ўпрыгожана рэльефамі (воіны, арлы, ягуары (гл. «воіны-арлы» і «воіны-ягуары»)), а дах храма наверсе падтрымліваўся чатырма каласальнымі (вышыня 4,6 м) масіўнымі каменнымі фігурамі воінаў.
У мастацтве тальтэкаў пераважалі ваенныя тэмы; распаўсюджаны таксама фігуры паўляжачага бога з чашаю для ахвярапрынашэнняў.
У кнігах Карласа Кастанеды прадстаўлены нестандартны погляд на тальтэкаў — выкарыстаны ім тэрмін не мае дачынення да акадэмічнага разумення гэтай культуры.
Гл. таксама
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Вайан Дж. История ацтеков. М., 1949;
- Гуляев В. Древнейшие цивилизации мезоамерики. М., 1972;
- Кинжалов Р. Орел, кецаль и крест. М., 1991;
- Кинжалов Р. В., Искусство древней Америки, М., 1962.
Спасылкі
- Дзяржава тальтэкаў
- Талтэк Інфа. Інфармацыйны, пазнавальны рэсурс аб Талтэках Архівавана 15 чэрвеня 2011.
- Фернанда дэ Альва Іштлільшачытль.. История народа чичимеков, его поселения и обоснования в стране Анауак. . www.bloknot.info (22 сакавіка 2010). — пер. с исп. - В. Талах, Украина, Киев, 2010. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2012. Праверана 23 сакавіка 2010.