Горад
Талса
Tulsa
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Талса (анг. Tulsa) — другі па велічыні горад штата Аклахома з насельніцтвам каля 390 тысяч жыхароў.
Геаграфія
Талса размешчана ў паўночна-ўсходнім вуглу Аклахомы. Праз горад працякае рака Арканзас. Агульная плошча горада складае прыкладна 485 км ², а сам горад размешчаны на знакамітай трасе 66. У Талсы вялікая агламерацыя, у якой пражывае 935000 чалавек.
Гарады-пабрацімы
У Талсы на сённяшні дзень існуюць восем гарадоў-пабрацімаў[1]:
- Ам’ен
- Бэйхай
- Зеленаград
- Гаасюн
- Сан-Луіс-Патасі
- Тверыя
- Уцуномія
- Цэле
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Гарт Брукс (нар. 1962) — амерыканскі выканаўца кантры-музыкі
- Джэніфер Джонс (1919—2009) — амерыканская актрыса
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талса
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.