Талавы алей (Талавая аліва) — цёмная вадкасць з рэзкім пахам, сумесь арганічных злучэнняў, пераважна ненасычаных і тлустых кіслот; прадукт апрацоўкі сернай кіслатой сульфатнага мыла, што атрымліваецца ў якасці пабочнага прадукту пры варэнні цэлюлозы сульфатным спосабам.

Выкарыстоўваецца як флатарэагент, кампанент змазачна-ахаладжальных вадкасцяў, а таксама паўфабрыкат для атрымання каніфолі, арганічных кіслот і іншых злучэнняў.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.