Такійскі працэс
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пачатку 29 красавіка 1946
Дата заканчэння 12 лістапада 1948
Поўны твор даступны на archive.org/detai… (англ.)
Дэ-юрэ на падставе Tokyo Charter[d]
Абвінавачваны Кокі Хірота, Хіранума Кіітыра, Naoki Hoshino[d], Kōichi Kido[d], Toshio Shiratori[d], Shigenori Tōgō[d], Mamoru Shigemitsu[d], Okinori Kaya[d], Yōsuke Matsuoka[d], Хідэкі Тадзё, Sadao Araki[d], Kenji Doihara[d], Kingorō Hashimoto[d], Shunroku Hata[d], Seishirō Itagaki[d], Heitarō Kimura[d], Kuniaki Koiso[d], Iwane Matsui[d], Jirō Minami[d], Akira Mutō[d], Osami Nagano[d], Takazumi Oka[d], Хіросі Осіма, Kenryō Satō[d], Shigetarō Shimada[d], Teiichi Suzuki[d], Yoshijirō Umezu[d] і Shūmei Ōkawa[d]
Абвінаваўца Joseph B. Keenan[d], Alan Mansfield[d], Henry Grattan Nolan[d] і Xiang Zhejun[d]
Суддзя William Flood Webb[d], Edward Stuart McDougall[d], Mei Ju-ao[d], Radhabinod Pal[d], Bernard Victor Aloysius Röling[d], Erima Northcroft[d], Delfin Jaranilla[d], William Donald Patrick[d], John Patrick Higgins[d], Myron Cady Cramer[d] і Ivan Michyevich Zaryanov[d]
Абвінавачанне змова[d], crime against peace[d], злачынствы супраць чалавецтва і ваеннае злачынства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такі́йскі працэ́с[1] — судовае пасяджэнне над японскімі ваеннымі злачынцамі, які праходзіў у Токіа з 3 мая 1946 года па 12 лістапада 1948 года.

У трыбунале былі прадстаўлены 11 дзяржаў: СССР, ЗША, Кітай, Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада, Францыя, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Індыя і Філіпіны. У ходзе працэсу было праведзена 818 адкрытых судовых пасяджэнняў і 131 пасяджэнне ў судзейскім пакоі; трыбунал прыняў 4356 дакументальных доказаў і 1194 сведкавыя паказанні (з якіх 419 былі заслуханыя непасрэдна трыбуналам).

Суддзі на Такійскім працэсе

Усяго было 29 абвінавачаных. Ёсукэ Мацуока (міністр замежных спраў) і адмірал Осамі Нагана памерлі падчас суда ад натуральных прычын. Сюмэй Акава (філосаф, ідэолаг японскага мілітарызму) быў прызнаны несвадомым і выключаны з ліку падсудных. Каноэ Фумімара (прэм’ер-міністр Японіі ў 1937—1939 і 1940—1941 гадах) пакончыў з сабой напярэдадні арышту, прыняўшы яд.

Сямёра абвінавачаных былі асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне і пакараны 23 снежня 1948 года ў двары турмы Сугама ў Токіа. Шаснаццаць абвінавачаных былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне; трое (Каіса, Сіраторы і Умэдзу) памерлі ў турме, астатнія трынаццаць былі памілаваныя ў 1955 годзе. Да дваццаці гадоў зняволення быў асуджаны Сігэноры Тога — міністр замежных спраў і міністр па справах Вялікай Усходняй Азіі; памёр у турме ў 1949 годзе. Да сямі гадоў зняволення быў прысуджаны Мамору Сігэміцу — пасол у СССР; у 1950 годзе ён быў памілаваны і пасля стаў міністрам замежных спраў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.