
Абарончая тактыка кругавога размяшчэння самаходаў
Та́ктыка (стар.-грэч.: τακτικός — пастраенне войска) — выкарыстанне сіл з найбольшай выгадай у бязвыгадным становішчы для дасягнення абмежаванай мэты. Выбар засноўваецца на разуменні найлепшага выкарыстання сродкаў змагання на пэўнай ступені сутыкнення для ажыццяўлення стратэгіі. З'яўляецца абмежаваным дзеяннем у рамкай стратэгіі, звязаным са змаганнем. Ужываецца ў карацейшы адцінак часу ў вузейшай галіне з больш абмежаванай колькасцю людзей і абмежаванымі спосабамі, чым стратэгія. Для дасягнення стратэгічнай мэты абіраецца наступальнае дзеянне. З'яўляецца сродкам стварэння спрыяльных для нанясення рашучага ўдару па праціўніку ўмоў. Патрабуе навучанасці ўдзельнікаў выкарыстанню выбраных спосабаў дзеяння[1].
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тактыка
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.