Такту
Токту
хан Балгарыі
766 767
Папярэднік Умор
Пераемнік Паган

Нараджэнне VIII стагоддзе
Смерць 767
Род Дула
Бацька Кермек[1]
Дзейнасць манарх

Такту (балг.: Токту) — хан Балгарыі.

Біяграфія

Візантыйскі храніст патрыярх Нікіфар адзначаў у сваёй летапісе, што Такту быў «балгарынам, братам Баяна». Кіраваў усяго каля года. Мяркуецца, што ён паходзіў з балгарскай шляхты, якая выступала за варожую палітыку ў дачыненні да Візантыі. Аднак, перш чым ён пачаў праводзіць якую-небудзь канкрэтную палітыку, у краіне пачалося паўстанне. У канцы кіравання яму прыйшлося ратавацца ўцёкамі, але абраў для ўцёкаў кірунак процілеглы Візантыі — ён бег у землі на поўнач ад Дуная, дзе і загінуў разам са сваімі прыхільнікамі.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

  • Андреев Й., Болгарские ханы и цари (VII—XIV в.). София, 1987
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.