![](../I/Pacific_typhoon_tracks_1980-2005.jpg.webp)
Зборная схема маршрутаў ціхаакіянскіх тайфунаў у 1980—2005 гг.
Тайфу́н[1][2] (ад кіт. трад. 颱風, спр. 台风, піньінь táifēng, пал. тайфун) — трапічны цыклон штармавой і ўраганнай сілы, тыповы для паўночна-заходняй часткі Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы тайфунаў назіраецца найбольшае зніжэнне ціску паветра на паверхні мора, дасягае 650 мм рт.сл. (цыклон Тып, 1979).
Зона актыўнасці тайфунаў, на якую прыпадае трэцяя частка агульнай колькасці трапічных цыклонаў на Зямлі, знаходзіцца паміж узбярэжжам ўсходняй Азіі на захадзе, экватарам на поўдні і лініяй перамены даты на ўсходзе. Вялікая частка тайфунаў фармуецца з мая па лістапад. Асабліва разбуральным быў сезон тайфунаў 1991 года, калі ля ўзбярэжжа Японіі назіраліся некалькі тайфунаў ціскам 870—878 мбар.
Зноскі
Літаратура
- Тайфу́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тайфу́н // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 281—282. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Тайфу́н // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 460. — 663 с.
- Тайфу́н / Хромов С. П. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 216—217. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайфун
- Unisys Data (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.