Тайнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,47 км |
Шырыня | 0,33 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,3 км |
Найбольшая глыбіня | 3,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,07 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,7 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
![]() ![]() Тайнае |
|
|
|
![]() ![]() Тайнае |
Та́йнае — возера ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Заходні Буг, за 30 км на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца.
Плошча воднай паверхні 0,16 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя —1,3 м. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Аб’ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі нізкія, забалочаныя, усходні бераг павышаны, пясчаны. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае, месцамі ілістае. У сувязі з меліярацыйнымі работамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 м. Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Злучана каналам з Заходнім Бугам.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Тайнае // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 70. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.