Таймыр | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 6[1][2] м |
Даўжыня | 200 км |
Шырыня | 80 км |
Плошча | 4 560 км² |
Аб’ём | 12,8 км³ |
Найбольшая глыбіня | 26 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 104 300[2][3] км² |
Упадаюць | Верхняя Таймыра, Заходняя, Паўночная, Бікада-Нгуома, Ямутарыда, Каламісама, Байкура і інш. |
Выцякаюць | Ніжняя Таймыра |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
![]() ![]() Таймыр |
|
|
|
![]() ![]() Таймыр |
|
![]() |
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 17030000111116100021761 |
![]() |
Таймы́р[4], Таймырскае возера[4] — возера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краі Расіі, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з’яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.
Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера 4560[5] км² (вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 4,5 тыс. км² у разводдзе[4]). Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.
![](../I/Lake_Taymyr-txu-oclc-6654394-ns-46-48-2nd-ed.jpg.webp)
Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду — 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль. У возера ўпадае рака Верхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.
Зноскі
- ↑ Russian-German Cooperation: The Expedition TAYMYR 1 SEVERNAYA ZEMLYA 1996, Martin Melles, Birgit Hagedorn and Dmitri Yu. Bolshiyanov et al.
- 1 2 Фізіка-геаграфічныя ўмовы Таймырскага запаведніка, МПР РФ
- ↑ Вадазбор возера складаецца з басейна р. Верхняя Таймыра
- 1 2 3 БелЭн 2002.
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
- Таймы́р, Таймырскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таймы́р, Таймырское озеро / Тихоцкий К. Г. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 212. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Таймы́р // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
- Таймы́р // Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ (руск.) / Под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 361. — 464 с. — 500 экз. — ISBN 5-86066-017-0.
- Таймы́р, Таймырское озеро // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 466. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Таймы́р // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 657. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
- Возера Таймыр Архівавана 1 красавіка 2016.
- Таймырскі дзяржаўны запаведнік, Экалагічны цэнтр «Экасістэма»
- Фізіка-геаграфічныя ўмовы Таймырскага запаведніка Архівавана 22 лютага 2005., МПР РФ